Olim
@_Olim_
Вірші Всі
Брыдота
Крычы ад болю, Стогні з безнадзёгай, Ты недарэчны, глупы чалавек! Крыху адкрыўшы рот, Ужо хочацца каб бы замоўк, Твой голас — самы горшы здёк, Над розумам другіх людзей! Усё бавішся, а погляд, ах, брыдота, І думкі ўсе твае, дурная галава! Убачыўшы цябе, мяне ахопвае самота, І трасца з чортам за душу бярэ! Астатнія, нібы з замілаваннем, Глядзяць цябе ў вочы і бачуць чысціню, Празрыстую крыніцу і каханне, Матуліны абдымы, родную зямлю. І толькі я, адна на гэтым свеце, Пакуль плыве па Космасу планета, Гляджу на тваі "правільныя" мэты, І бачу наскразь усяго цябе. І ты баішся гэтай праўды, Ты так збянтэжан тым, што я ўсяго цябе трымаю ў галаве, І позірк твой  крычыць дарэмна, А Стогн губляецца нікчэмна, Бо сёння, мір чысцюткі праз цябе!
4
0
118
Я не марыла
Я не марыла ніколі аб свабодзе, Я ніколі не жадала быць сабой, Не жыла ніколі з сэрцам у згодзе, І лічыла штосьці добрае ганьбой. Я не чую ў думках водару спакою, Хоць павінен ён мой розум адраджаць, Ужо не памятаю жудаснага болю, Я магу і д'ябла мігам апраўдаць. Не жадаю смерці ўсім хто супраць, Я стамілась, крыкаў слухаць не магу, І калі навучымся мы думаць? Усе аднолькавыя, хочаш дакажу? Усе мы марым, церпім, любім і маўчым, Так падобны, робім выгляд што нібы і незнаёмы, Толькі я дадам нам некалькі прычын, Вось галоўная — жывуць усе ў адным доме.
5
2
302
Беларусь
З нараджэння жыву ў маёй Беларусі, Ўсёй душою сваёй ганаруся. Прыемная мова, людзей тут усешкі, Але апрануліся ў вопротку пешкі! Забылі і мову, культуру, сябе! Акажымся ў брудзе, у мокрай градзе! Мне сорамна, страшна, я вельмі баюся, Каб мову забылі маёй Беларусі... Я шчыра сябрую з любым іншаземцам, Но ён гэта ён, не мы, думай сэрцам. І дрэвы і сцежка мне штосьці шапочуць, Яны з ім пайсці нікуды не захочуць. З любоўю да родных, да мовы, да вас! Майце радзіму, майце ўвесь час!
7
0
401